top of page

"БУДЗЬ СМЕЛЫМ!"

     Тэма даследавання: Чым я магу дапамагчы маёй малой радзіме?


     Аб'ект даследавання: родны край, гісторыя, людзі, каштоўнасці, віртуальны турызм.

 

    Мэта і задачы даследавання:

1. На аснове 3D мадэлей аднавіць маёнтак і друкарню Кшыштафа Мікалая Дарагастайскага, сварыць відэаролік і віртуальны тур па адноўленым аб’екце.

2.  Распрацаваць і выдаць даведнік для турыста «Сцяжынкамі Мурашмянскага краю».

3.  Павысіць узровень эстэтычнага і патрыятычнага выхавання маладога пакалення, сфарміраваць у іх пачуццё павагі і любові да малой радзімы.

4. Адлюстраваць вынікі даследавання ў канчатковых прадуктах, падрыхтаваных з дапамогай сэрвісаў Web 2.0 (стужка часу, прэзентацыя, фота-альбом, сайт, блог, відэа і г.д.).

5.  Асвятляць ход і вынікі даследавання на старонцы каманды і ў табліцы прасоўвання.

Ход даследавання:

pattern3.jpg
pattern3.jpg
pattern3.jpg

     Любоў да Радзімы - гэта не толькі жыць яе інтарэсамі, жаданне працаваць на карысць свайго народа, гатоўнасць абараняць сваю зямлю ў час ліхалецця. Сапраудны патрыёт павінен ведаць сваё мінулае, ведаць перамогі і паражэнні сваёй айчыны, яе герояў, мысліцеляў, майстроў.

     Наш народ мае надзвычай цікавую і драматычную гісторыю. Неаднаразова праз наш край праходзіла смерчам навала ваенных ліхалеццяў.

      Але наш народ выстаяў, захаваў сваю мову, культуру, традыцыі. Наша задача сёння не згубіць гэты каштоўны скарб, данесці яго да наступнага пакалення. У гэтым працэсе вялікую ролю адыгрывае жаданне кожнага з нас разабрацца ў тым, што было, але чаго ўжо няма, ці што пакінула амаль непрыкметны след у летапісах ці дакументах.

     Гісторыя вядзе адлік ў адваротным кірунку - бо яе пачатак заўжды сёняшні дзень. Дзякуючы гэтаму мы можам убачыць у далёкай даўніне тое, што было для яе будучыні і менавіта гэта дазваляе нам вучыцца ў яе. Праблемы, якія ставіць перад намі жыццё, не новыя. Хтосьці ўжо іх вырашаў, добра ці дрэнна, але сёння мы павінны рухацца наперад, абапіраючыся на свой гістарычны вопыт і вопыт іншых народаў.

     І не толькі літаратурныя творы, летапісы ці распрацоўкі вучоных апавядаюць нам пра нашу гісторыю. Паўсюдна ў гарадах і вёсках, на берагах рэк і азёр, на шматлікіх раўнінах і ўзгорках ёсць маўклівыя сведкі славутага ці горкага мінулага. Гэта і курганы, і паселішчы, і руіны шматлікіх замкаў. Яны, напэўна, самыя галоўныя захавальнікі нашай даўніны. Трэба толькі ўмець разумець, аб чым яны нам распавядаюць.

     Такое месца ёсць і ля вёскі Мураваная Ашмянка. Гэта руіны некалі велічнага маёнтка, дзе жылі прадстаўнікі знакамітага рода Дарагастайскіх. Сёння цяжка паверыць, што гэта была сапраўдная сядзіба з алеяй, у якой былі рэдкія пароды дрэў, з вялікай сажалкай... Але галоўным аб'ектам быў, безумоўна, сам панскі дом, як яго сёння называюць у вёсцы. Тут у 17 стагоддзі працавала друкарня. І менавіта тут была надрукавана знакамітая на ўсю Еўропу "Гіпіка". А сам уладар быў важнай палітычнай фігурай у Вялікім Княстве Літоўскім.

      Да нашых дзён захавалася толькі капліца, якая стаіць на тым месцы, дзе быў уезд у сядзібу, спілаваная алея, магутныя сцены дома.

      Прыслухаўшыся, уключыўшы ўяўленне, можна трапіць у той час, калі тут быў сапраўдны асяродак асветы, тут спрачаліся, тут спявалі, тут смуткавалі і любілі, - тут ЖЫЛІ...

pattern3.jpg
pattern3.jpg

Электронная кніга

pattern3.jpg

Я ведаю маю малую радзіму!?

Будынак друкарні

Якорь 1

       Сёння разбураны будынак друкарні знаходзіцца на адлегласці 1 км ад вёскі на паўднёвы захад. Пабудаваны ў канцы 16 ст. з буйнапамернай цэглы (32x16x7 см). Часткова захаваліся падвал, цокаль, сцены верхняга паверха. У сярэдзіне 19 ст.,калі будынак перараблялі у палац, быў дабудаваны верхні паверх у класічным стылі.

       У падвале будынка размяшчалася друкарня, заснаваная стольнікам літоўскім, ваяводам полацкім, старастам ваўкавыскім, шарашоўскім і лепельскім Мікалаем Дарагастайскім. Друкарня дасягнула росквіту ў пач. 17 ст., калі Мураванай Ашмянкай валодаў яго сын Крыштаф Мікалай Дарагастайскі.

      Сын Крыштафа Уладзіслаў пражыў толькі 27 гадоў, на яго дачцы Соф'і спыніўся род Дарагастайскіх. Мураваная Ашмянка перайшла да Сапегаў, потым да Важынскіх. Знік кальвінскі збор, спыніла работу друкарня...

      У сярэдзіне 19 ст. будынак друкарні перарабілі пад палац, дабудаваўшы другі паверх. Ад старога будынка застаўся склеп і цагляныя сцены першага паверха. Сёння ад палаца засталіся адны руіны, па якіх цяжка вызначыць архітэктурны стыль. Дах адсутнічае, першы паверх амаль цалкам ўвайшоў у зямлю, паўсюдна разрасліся кусты і дрэўцы. Усе скляпенні абваліліся, пахаваўшы пад сабой уваход.

У памяць аб будаўніцтве ля будынка ўмураваны камень з датамі "1590-1843".

Касцёл святой Дзевы Марыі

    Пабудаваны ў цэнтры вёскі ў 1790 годзе з дрэва па фундацыі падкаморыя Ігната Важынскага на месцы касцёла 1650 года. Паднаўляўся ў 1841г. і ў 1874 г. 
   Касцёл захоўвае традыцыі народнага драўлянага дойлідства.У плане ён нагадвае крыж, выцягнутая алтарная частка мае пяцігранную форму. Чатыры франтоны завяршаюцца маленькімі вежамі з крыжамі. На ашаляваных сценах няма дэкору. Столь і бэлькі ўпрыгожаны арнаментам у выглядзе гірляндаў з лісцяў, лілей і стужак з літургічнымі сімваламі, выявамі архангелаў, спляценнямі залатых каласоў і блакітна-зялёных гронак вінаграду. На капітэлях захавалася першапачатковая пазалота.
   Галоўны алтар з вобразам "Тройца новазапаветная" мае форму двух'яруснага подыуму. Першы ярус - 4-калонны порцік, другі - квадратны шчыт з абразом "Хрышчэнне", Ярусы алтара маюць скулыітуры анёлаў, бакавіны утрымліваюць разьбу па дрэве ў выглядзе гратэскавых узораў.
Касцёл дзейнічаў увесь час.

 Памяць: Гісторыка - дакументальная хроніка Ашмянскага раёна. - Мінск: Памяць, 2003. - С. 651.

У межах касцельнага сквера знаходзіцца 2-ярусная каркасная званіца, пабудаваная ў канцы 18 ст.    

Капліца

Якорь 2

ВІРТУАЛЬНАЯ ЭКСКУРСІЯ ПА МАЁНТКУ ДАРАГАСТАЙСКАГА

Якорь 3
pattern3.jpg
pattern3.jpg
pattern3.jpg
pattern3.jpg
pattern3.jpg
pattern3.jpg
pattern3.jpg
pattern3.jpg

Даведнік

"Сцяжынкамі Мурашмянскага краю"

(у дапамогу турысту)

bottom of page