top of page

МаРа

Малая радзіма
pattern5a.jpg
pattern5a.jpg
bolshoe1.jpg

      2018 год у нашай рэспубліцы стаў Годам малой радзімы. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны Рэспублікі.

     Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што на прыняцце такога важнага рашэння падштурхнулі разважанні пра важнасць малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека. «Яна шматаблічная. Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе ці невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых – кавалачак дзікай прыроды, які цешыў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А для тых, хто з’ехаў шукаць шчасце ў іншыя краіны, малой радзімай стала Беларусь», – адзначыўАляксандр Лукашэнка.

 

     Прэзідэнт падкрэсліў, што прыйшоў час кожнаму не толькі ўзгадаць пра свае карані, пра месца, дзе засталася часцінка душы, але і аддаць доўг гэтаму кавалку зямлі. «Вельмі хочацца, каб дапамога ішла ад сэрца, стала ўласнай ініцыятывай. Яна можа быць матэрыяльнай, стваральнай, асветніцкай, творчай – хто як можа і хто колькі можа. Залежыць ад магчымасцей, фантазіі і жадання кожнага. Надышоў момант праявіць сябе і ўпісаць сваё імя ў гісторыю гэтай малой радзімы, гэтага кавалачка нашай зямлі», – заявіў беларускі лідар.

     Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што Беларусь – прыгожая і добраўпарадкаваная краіна з чыстымі ўтульнымі гарадамі, дагледжанымі сельгасугоддзямі, багатай прыродай. «Дзяржава шмат зрабіла ў гэтым кірунку і не спыніцца на дасягнутым. Але бо няма мяжы дасканаласці, і заўсёды знойдзецца дзе прымяніць ўласныя сілы. Беларусь – наш агульны дом, і ў нашых інтарэсах зрабіць яго ўтульным і ўзорным – сказаў ён. – Давайце пакажам, што мы сапраўдныя і руплівыя гаспадары сваёй зямлі. Нас шмат, і таму нават саамы сціплы ўклад кожнага адыграе сваю ролю, зробіць краіну яшчэ больш прыгожай».

       Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, асабісты ўдзел кожнага ў гэтым працэсе будзе для новых пакаленняў прыкладам сапраўднага патрыятызму, калі прыгожыя лозунгі і словы падмацоўваюцца канкрэтнымі справамі і ўчынкамі.

      «І гэта задача не аднаго года. Магчыма, некалькіх гадоў. А лепш, калі стане нормай жыцця. Нашай роднай зямлі патрэбна энергія любові кожнага жыхара, яго вера ў сваю краіну і клопат пра яе. Беларусь такая, якой мы яе бачым, такая, якой мы яе ствараем. І самае галоўнае – якія мы, такая і яна, наша Беларусь. Чым больш паспяховых людзей, упэўненых у сабе і сваёй краіне – тым мацней дзяржава. І разуменне гэтай сувязі трэба перадаць, як ген, сваім дзецям», – лічыцьАляксандр Лукашэнка.

     Гэта немагчыма без выхавання гонару за сваю краіну, горад, вёску, сям'ю. Каб прышчапіць гэтыя пачуцці, трэба самім быць адказнымі за словы, справы, учынкі, за блізкіх людзей. «Мы павінны паказаць нашым дзецям, што, як бы ні склалася іх жыццё ў будучыні, у іх ёсць дом, ёсць малая радзіма, дзе яны заўсёды знойдуць суцяшэнне і адчуюць нябачную падтрымку ад гэтайзямлі. Мне не трэба вам расказваць, што такое малая радзіма, асабліва, што такое вёсачка, у якой, можа быць, ужо засталося тры–пяць дамоў, – калісьці вялікая вёска ператварылася ў зусім маленькі куток, як у нас ранней казалі, у хутарок. І мне не трэба вас пераконваць, што з гадамі цягне туды, дзе ты зрабіў першыя крокі. Пакуль у нас ёсць час і магчымасці, Давайце выратуем гэтыя хутары», – заклікаў прэзідэнт.

      Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу: тыя, у каго ёсць магчымасці адбудаваць і адрадзіць гэтыя вёсачкі, хай назавуць іх сваім імем. «Але мы яго захаваем. І калі глядзець у сутнасць тэмы года глыбей, то стане зразумела, што гэта не краіна, а мы самі маем патрэбу ў тым, кааб зрабіць нешта добрае і карыснае для свайго роднага краю. Гэта нам важна адчуць сябе патрэбнымі, шчодрымі, акультурыць душу прыгожымі, бескарыслівымі справамі. Усвядоміць сябе гаспадарамі ўласнага жыцця, самадастатковымі людзьмі, якія не толькі шчыра радуюцца поспехам сваёй краіны, але і адчуваюць да іх асабістую датычнасць», – рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Надпісь6.png

Нас наведалі

pattern5a.jpg
pattern5a.jpg
Адкажам на вашы пытанні

З задавальненнем адкажам на вашы пытанні. Запоўніце форму ніжэй.

Імя *

Email *

Паведамленне

Ваша паведамленне адпраўлена

bottom of page