top of page

Поместье Дорогостайского

1 Мурованая Ошмянка

Если виртуальный тур не отображается

     Любоў да Радзімы - гэта не толькі жыць яе інтарэсамі, жаданне працаваць на карысць свайго народа, гатоўнасць абараняць сваю зямлю ў час ліхалецця. Сапраудны патрыет павінен ведаць сваё мінулае, ведаць перамогі і паражэнні сваёй айчыны, яе герояў, мысліцеляў, майстроў.

     Наш народ мае надзвычай цікавую і драматычную гісторыю. Неаднаразова праз наш край праходзіла смерчам навала ваенных ліхалеццяў.

      Але наш народ выстаяў, захаваў сваю мову, культуру, традыцыі. Наша задача сёння не згубіць гэты каштоўны скарб, данесці яго да наступнага пакалення. У гэтым працэсе вялікую ролю адыгрывае жаданне кожнага з нас разабрацца ў тым, што было, але чаго ўжо няма, ці што пакінула амаль непрыкметны след у летапісах ці дакументах.

     Гісторыя вядзе адлік ў адваротным кірунку - бо яе пачатак заўжды сёняшні дзень. Дзякуючы гэтаму мы можам убачыць у далёкай даўніне тое, што было для яе будучыні і менавіта гэта дазваляе нам вучыцца ў яе. Праблемы, якія ставіць перад намі жыццё, не новыя. Хтосці ўжо іх вырашаў, добра ці дрэнна, але сёння мы павінны рухацца на перад, апіраючыся на свой гістарычны вопыт і вопыт іншых народаў.

     І не толькі літаратурныя творы, летапісы ці распрацоўкі вучоных апавядаюць нам пра нашу гісторыю. Паўсюдна ў гарадах і вёсках, на берагах рэк і азёр, на шматлікіх раўнінах і ўзгорках ёсць маўклівыя сведкі славутага ці горкага мінулага. Гэта і курганы, і паселішчы, і руіны шматлікіх замкаў. Яны, напэўна, самыя галоўныя захавальнікі нашай даўніны. Трэба толькі ўмець разумець, аб чым яны нам распавядаюць.

     Такое месца ёсць і ля вёскі Мураваная Ашмянка. Гэта руіны некалі велічнага маёнтка, дзе жылі прадстаўнікі знакамітага рода Дарагастайскіх. Сёння цяжка паверыць, што гэта была сапраўдная сядзіба з алеяй, у якой былі рэдкія пароды дрэў, з вялікай сажалкай... Але галоўным аб'ектам быў, безумоўна, сам "панскі дом", як яго сёння называюць у вёсцы. Тут у 17 стагоддзі працавала друкарня, тут была надрукавана знакамітая на ўсю Еўропу "Гіпіка". А сам уладар быў важнай палітычнай фігурай у Вялікім Княстве Літоўскім.

      Да нашых дзён захавалася толькі капліца, якая стаіць на тым месцы, дзе быў уезд у сядзібу, спілаваная алея, магутныя сцены дома.

      Прыслухаўшыся, уключыўшы ўяўленне, можна трапіць у той час, калі тут быў сапраўдны асяродак асветы, тут спрачаліся, тут спявалі, тут смуткавалі і любілі, - тут ЖЫЛІ...

Жыццёвы шлях Крыштафа Мікалая Дарагастайскага.

      Стараста ваўкавыскі, шарашоўскі і лепельскі, падшачы літоўскі, маршалак надворны і, нарэшце, маршалак ВКЛ. Стараста дынэмурскі, барон Свяшчэннай Рымскай імперыі. Ганаровы грамадзянін Венецыі...

      Крыштаф Мікалай Дарагастайскі ўвайшоў найперш як славуты знаўца і аматар коней. Аднак жыццёвы шлях гэтага палкаводца, дзяржаўнага дзеяча, падарожніка, натураліста, вальнадумца і асветніка варты, на нашу думку, асобнай увагі.

      Ён нарадзіўся 2 сакавіка 1562 г. у сям'і полацкага ваяводы Мікалая Дарагастайскага і Ганны Вайнянкі. Выхоўваўся ў кальвінскай веры і не здрадзіў ёй.

      Пачатковую адукацыю Крыштаф Мікалай атрымаў дома, і бацька выправіў яго за мяжу. Падлетак вучыўся ў Страсбургу, а 16 снежня 1575 г. запісаўся ў каталіцкую акадэмію ў Фрыбургу. У тыя часы моладзь сталела рана. Крыштаф Мікалай добраахвотна далучыўся да ваенных дзеянняў у Нідэрландах. Ён храбра біўся ў войску Свяшчэннай Рымскай імперыі.

     Потым падарожнічаў па Еўропе, найбольш упадабаў Італію. Найдаўжэй затрымаўся Дарагастайскі ў Неапалі. Гэты горад славіўся прыгожымі пародзістымі конямі і першай у свеце вышэйшай школай коннай язды.

      Дапытлівы юнак браў урокі ў знакамітых майстроў-"кавалькатораў". якія заахвоцілі Крыштафа Мікалая скласці дапаможнік па конегадоўлі для суайчыннікаў.

       Аднак паміж высакароднай задумай і яе здзяйсненнем паўсталі гады ратнай і дзяржаўнай працы. У апошнія гады праўлення Баторыя Крыштаф Мікалай актыўна ўдзельнічаў у вайне з Масковіяй, змагаючыся на флангу бацькі на чале ўласнай харугвы. У 1588 г. атрымаў у спадчыну ваўкавыскае стараства і зрабіўся стольнікам літоўскім. У тым жа годзе ажаніўся першы раз з Соф'яй Хадкевічаўнай, дачкой віленскага кашталяна Яна Гераніма.

       На сейме 1589 г. Дарагастайскага абралі дэпутатам і ў палітычнай дзейнасці ён, любімец караля і шляхты дасягаў поспехаў не ў апошнюю чаргу дзякуючы ўласнаму абаянню, смелым паводзінам, адкрытай, вясёлай натуры, жваваму Розуму. У 1597 годзе ён стаў вялікім маршалкам літоўскім.

       Яшчэ ў 1596 г. памерла ягоная першая жонка, таксама адданая кальвіністка. У 1597 г. вялікі маршалак узяў другі шлюб з Соф'яй з Радзівілаў, дачкой ваяводы наваградскага, удавой крайчага літоўскага Юрыя Хадкевіча. У тым самым годзе памёр бацька Крыштафа Мікалая. У спадчыну яму пакінуў радавыя Дарагастаі на Валыні і Мураваную Ашмянку ў Віленскім ваяводстве.

      3 пачатку вайны са Швецыяй Дарагастайскі клапоціцца аб абароне Рыгі і Дыямента. На ўласныя сродкі паслаў на дапамогу 150 венгерскіх жаўнераў. А ў 1601 годзе сам прыбыў пад Какенгаўзен і кіраваў правым флангам у бітве са шведамі, быў тройчы паранены, але працягваў змагацца і дзякуючы яму была атрымана перамога.

      Пасля вяртання ў Мураваную Ашмянку Дарагастайскі завяршае сваю працу над "Гіпікай'1 і аддае яе на рзцзнзіраванне князю Мікалаю Крыштафу Радзівілу, свайму даўняму сябру. Трэба адзначыць, што апошні быў таксама знаўцам конегадоўлі і дае свайго прыдворнага гравёра Тамаша Макоўскага для афармлення кнігі.

      У 1605 годзе пад час лячэння ў Сілезіі Крыштаф наведвае Прагу, дзе яго прымае імператар Рудольф II. Яго прыдворны мастак Ідзі Садэлер малюе адзіны вядомы нам партрэт Крыштафа Мікалая Дарагастайскага.

      У 1609 годзе ён прымае ўдзел у маскоўскім паходзе Жыгімонта ІІТ і нягледзячы на хваробу адным з першых ўварваўся у Смаленск. Пасля папраўкі здароўя ля гарачых крыніц у Вероне ён вяртаецца Ў Мураваную Ашмянку, але самастойна перамяшчацца не можа, баляць ногі.

       У 1613 годзе памерла яго жонка Софья і ён ажаніўся ў трэці раз з Аляксандрай Верашчакоўнай. У гэты ж час Крыштаф падтрымлівае дзейнасць кальвініста Войцэха Салінарыюса, які прапаведуе ў зборы Мураванай Ашмянкі.

У 1615 годзе Дарагастайскі фінансуе выданне яго кнігі "Цэнзура", якая была надрукавана ў яго ўласнай друкарні. Дарэчы, гэта адзіны факт існавання друкарні ў Мураванай Ашмянцы.

       1615 год стаў апошнім годам жыцця Крыштафа Мікалая. У ліпені ён едзе ў Сілезію на лячэнне, але 3 жніўня ў Вроцлаве памірае. Яго цела было забальзаміравана і перавезена ў меднай труне ў Мураваную Ашмянку 17 верасня, а у лютым наступнага года адбылося ўрачыстае пахаванне.

Літаратурная спадчына Крыштафа Мікалая Дарагастайскага.

       Ашмянская зямля багата дзеячамі. Сярод іх наш знакаміты зямляк Крыштаф Мікалай Дарагастайскі, які ў сваім маёнтку ў Мураванай Ашмянцы надрукаваш выдатны твор па заалогіі І ветэрынарыі.

       Нарадзіўся К.М. Дарагастайскі па прозвішчу "Монівід" у 1562 годзе, 2 сакавіка ў сям'і полацкага ваяводы Мікалая Дарагастайскага,

      У юнацтве ён вучыўся ва ўніверсітэтах Францыі ды Італіі. А ў Венецыі слухаў лекцыі па конегадоўлі, вучыўся майстэрству верхавой язды. Пасля вучобы малады Крыштаф прымае ўдзел ў ваенных паходах каралёў Стэфана Баторыя і Сігізмунда Трэцяга. Дзякуючы яго ўдзелу ў паходах К.М. Дарагастайскі набывае неабходны аўтарытэт пры двары. У 1598 годзе ён атрымаў пасаду маршалка Вялікага Княства Літоўскага.

      Пасля 1602 года ён пасяляецца ў сваім маёнтку ў Мураванай Ашмянцы, дзе і піша кнігу на польскай мове "Ппіка, ці навука пра коней". Лічыцца, што К.М. Дарагастайскі выдаў свой твор у друкарні ў Мураванай Ашмянцы. Вядома, што ён з'яўляўся яе фундатарам.

      У час падрыхтоўкі "ПпікГК.М.Дарагастайскаму дапамагаў знаўца конегадоўлі, аматар біялогіі Мікалай Крыштаф Радзівіл па прозвішчу "Сіротка". Дарэчы, ён валодаў Мірскім замкам.

     Сама "Гіпіка" складаецца з 4 кніг, якія маюць 23 раздзелы. Тут можна знайсці матэрыялы па заалогіі, медыцыне, заатэхніі. Усе кнігі багата аздоблены гравюрамі прыдворнага мастака М.К. Радзівіла Тамаша Макоўскага. Таксама ў кнізе ёсць табліца прапарцый цела каня, работы мастака Яна Прашэўскага.

      Чацвёртая кніга "Аб розных хваробах каня" мела 44 раздзелы. Доўгі час "Гіпіка" была вельмі папулярнай не толькі ў Беларусі, але ў Літве і Польшчы. Яе неаднаразова перавыдавалІ ў Кракаве (1603, 1647, 1700, 1730, 1861) і ў Познані (1620).Той факт, што кнігу перавыдалі нават у 19 стагоддзі, светчыць аб яе каштоўнасці.

      У перыяд існавання Рэча Паспалітай кніга была ў кожнай гаспадарцы.

      Сёння некаторыя асобнікі "Ппікі" можна ўбачыць у бібліятэках Акадэміі навук у Вільні і Віленскага дзяржаўнага універсітэта.

      Акрамя "Гіпікі", Дарагастайскі напісаў яшчэ некалькі літаратурных твораў, якія ў большасці засталіся ў рукапісах. У Стразбургу ён піша эпіграмы ў абарону свайго сябра-апекуна Яна Гаслера, які пачаў спрэчку з рэктарам Стразбургскай акадэміі. Калі Гаслеру пагражалі дзесяць дзён карцэра ён уцякае ў Фрыбург, а Дарагастайскі піша эпіграмы ў абарону сябра і прыбівае іх да дзвярэй акадэміі.

      Да нас дайшлі і паэтычныя творы Крыштафа. Болынасць з іх рукапісныя, але некаторыя былі надрукаваны. Сярод іх можна нагадаць твор "Сагтіпа", які з'яўляецца зборнікам прозы і вершаў.

      Вядомы Крыштаф Мікалай як добры перакладчык з грэчаскай і лацінскай моў. Існуе яго пераклад работы, якую прыпісваюць Пталемею. Акрамя гэтага ён піша эпітафію на смерць бацькі, якая так і называецца "Эпітафія на смерць бацькі майго Мікалая Дарагастайскага". За некалькі дзён да смерці Стэфана Баторыя Дарагастайскі піша аб прычынах яго хвароб у творы "Рго§по§іісоп..." Таксама вядомы яго ліст да караля Жытімонта Вазы.

      У Кракаве захаваліся "інструкцыі" да нявернай жонкі Соф'і Радзівілаўны: "Парадак..." 1608 г. і "Распараджэнне..." 1611 г. Эпісталярная спадчына вялікага маршалка літоўскага - лісты да Радзівілаў, Яна Караля Хадкевіча, Яна Замойскага, Жыгімонта Вазы, князя Ежы Чартарыскага, кальвінскага дзеяча ІТятра Гарайскага і іншых сучаснікаў -захоўваецца ў некалькіх польскіх буйных бібліятэках і архівах: у Нацыянальнай бібліятэцы  ў  Варшаве,  у  Архіве Галоўным  Актаў Даўніх,   у  Бібліятэцы  ардынацыі Замойскай, Бібліятэцы Польскай Акадэміі навук, у Архівах Млыноўскіх Хадкевічаў.

      Уся літаратурная спадчына Дарагастайскага з'яўляецца каштоўнай інфармацыяй, якая дазваляе нам здзейсніць, хоць і невялікае, падарожжа ў наша мінулае, адчуць клопаты, настрой, жыццё самога аўтара і людзей той эпохі.

      Лёс самога К.М. Дарагастайскага даволі трагічны, у ліпені 1615 года ён едзе на мінеральныя воды ў Сілезію, каб падлячыць старыя раны. Але 3 жніўня ва Вроцлаве памірае. Яго цела было забальзаміравана і пахавана ў Мураванай Ашмянцы ў лютым 1616 года.

Надрукавана ў Мураванай Ашмянцы.

      У фондах бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта, бібліятэкі Нарадовай у Варшаве знаходзіцца знакамітая 'Гіпіка" аўтарства Крыштафа Дарагастайскага. Крыштаф Мікалай Дарагастайскі атрымаў добрую адукацыю ў Еўропе, вучыўся ў Стразбургу і Фрыбургу; у Італіі сустракаўся са знакамітымі спецыялістамі па конегадоўлі П Карчыёла, К Контэ, П. Ферара. Апошні заахвоціў К. М. Дарагастайскага да падрыхтоўкі падручніка па конегадоўлі. Рукапіс быў падрыхтаваны ў пачатку 17ст. Галоўнымі крыніцамі былі працы вышэйназваных італьянскіх майстроў. У ёй таксама ёсць звесткі старажытных вучоных, выкарыстаны спасылкі на Плінія, Арыстоцеля, Гіпарха. Ва ўласным перакладзе прыведзены ўрыўкі з паэтычных твораў Вергілія. У канчатковай дапрацоўцы рукапісу дапамог Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка, сам добры спецыяліст па конях.

      Кніга складаецца з 4 частак: у першай падаецца гісторыя верхавой язды, апісана прырода коней, іх пароды, догляд у зімовы перыяд; у другой кнізе аўтар піша аб абавязках конюхаў, падрыхтоўцы коней да верхавой язды, разнавіднасцях конскага бегу; у трэцяй падрабязна апісваецца будова муштукоў, фізіялогія коней; у чацвёртай пералічваюцца хваробы коней і спосабы іх лячэння.

       Сваю працу К.М. Дарагастайскі выдае ў Кракаве ў 1603 годзе. Кніга аздоблена 45 гравюрамі знакамітага нясвіжскага мастака Тамаша Макоўскага. Коні, намаляваныя з натуры, з выдатнай анатамічнай дакладнасцю.

Праца К.М. Дарагастайскага была прынята прыхільна і доўгія гады была шырока вядомай і вельмі папулярнай. За тры стагоддзі яна неаднаразова перавыдавалася (па некаторых звестках 7 разоў). Адно з гэтых выданняў, што было надрукавана ў Кракаве ў 1647 годзе, знаходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Сюды яна трапіла ў 1920-я гады. Выданне аздоблена гравюрамі, але, на жаль, не такімі якаснымі, як гравюры Т.Макоўскага.

      Некаторыя даследчыкі лічаць, што "Гіпіка" была надрукавана ў друкарні ў Мураванай Ашмянцы. На жаль сёння няма ніводнай кнігі 'Тіпіка" з выхаднымі данымі "Ашмяна" Мабыць з цягам часу знойдуцца дакументы, якія падцвердзяць больш дакладна існаванне друкарні ў Мураванай Ашмянцы.

Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка.

      Мікалай Крыштоф нарадзіўся 12 ліпеня 1549 года. Ён адносіўся да той часткі феадалаў, якія цікавіліся гісторыяй, культурай, адкрываў друкарні, школы, дбаў аб развіцці краіны. Атрымаўшы цудоўную адукацыю ён быў выдатным палітычным, культурным і рэлігійным дзеячом Вялікага Княства Літоўскага. 3 яго іменем звязана развіццё рэфармадыі ў краіне, Ён сам з малых гадоў высока нёс імя Радзівілаў. "Бо Радзівілам я буду, хоць ніякай пасады не атрымаю, досыць мне і гэтага".

      Цікавая гісторыя аб паходжанні мянушкі "Сіротка". Яго маладыя бацькі былі запрошаны ў палац на ўрачыстасці. Аднойчы, калі хлопчык заснуў, бацькі пайшлі гуляць. Неўзабаве Мікалай прачнуўся і пачаў плакаць. Якраз поруч праходзіў кароль Жыгімонт Другі Аўгуст, ён ўзяў немаўля на рукі і пачаў яго песціць, называючы сіроткам...

       Пасля вучобы ва ўніверсітэтах Стразбургу, Цюрыху і Лейпцыгу ён многа падарожнічае. Затым паступае на службу да караля. У 1567 ( па іншых крыніцах у 1569 годзе) ён прызначаны надворным маршалкам Вялікага Княства Літоўскага. Пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай ён удзельнічае ў выбарах караля.

      Добра праявіў сябе і ў ваеннай справе. У баях за вызваленне Полацка быў цяжка паранены. У 1578 годзе ён едзе ў Нямеччыну каб паправіць здароўе. Там дае слова "святому Айцу папу Рыгору 13": "калі б.,.Госпад Бог уздаровіў", адправіцца " ў Ерусалім да магілы Збаўцы".

      Запланаванае падарожжа было адтэрмінавана вайной Стэфана Баторыя. "I так, хоць і не да канца паправілася здароўе, зіму года 1581 перажыўшы, вярнуўся я на айчыну і ўсё лета з каралём пад Псковам у абозе сядзеў".

      Падарожжа на Святую зямлю працягвалася з 16 верасня 1582 года па 7 ліпеня 1584. Усе падзеі Мікалай занатоўвае ў дзённік.

      Пасля вяртання ў Нясвіж ён пачынае будаўніцтва. Замест драўлянага замка будуецца мураваны. бенедыкцынскі, дамініканскі і езуіцкі манастыры, фарны касцёл. На ўзвядзенні іх працавалі не толькі мясцовыя майстры, але і дойліды іншых краін. У тым ліку і знакаміты італьянскі архітэктар Джавані Марыя Бернардоні. Сіротка спрыяе развіццю каталіцызму, выступае супраць рэфармацыі, перадае друкарню езуітам. Першыя кнігі вышлі ў 1576 годзе, а ўсяго да 1599 года было выдадзена 122 кнігі. Ён засноўвае новыя друкарні: Лявона Мамоніча, Іоіфа Карцана.

      Дакладна вядома, што Сіротка спрыяў рабоце над кнігай Крыштафу Мікалаю Дарагастайскаму, нават прыслаў яму свайго мастака Тамаша Макоўскага.

      Такім чынам хоць і дзейнасць Мікалая Крыштофа насіла ярка выражаны антырэфарматарскі характар, ён зрабіў вялікі ўклад у развіцце беларускага кнігадрукавання.

      У 1586 годзе ён заснаваў Нясвіжскую ардынацыю, дзякуючы яго намаганнях кароль надаў Нясвіжу магдэбурскае права. Неўзабаве горад меў свой герб.

      У час сваіх падарожжаў Сіротка параўноўвае становішча ў Еўропе і ў Беларусі. Пры любой магчымасці расказвае еўрапейцам аб жыцці ліцвінаў. Пры вяртанні дадому выкарыстоўвае вопыт іншых, аб гэтым сведчыць выгляд Нясвіжу, які нагадвае еўрапейскі горад. Але знаходзячыся ў замежных паездках, упэўніўся, што там яшчэ мала ведаюць пра Вялікае Княства Літоўскае. Дзеля гэтай мэты і даў наказ свайму гравёру зрабіць карту ВКЛ. I гэта таксама лічыў сваім клопатам, Бо не сіратой быў, а гаспадаром сапраўдным вялікай дзяржавы.

Памёр 28 лютага 1616 года.

Тамаш Макоўскі - служэбнік князя Радзівіла.

      Доўгі час малады Тамаш працаваў пры двары Мікалая Крыштафа Радзівіла ў якасці каморніка, землямера. Але паціху захапіўся гравюрай. Вялікі князь звярнуў увагу на яго захаленне, Неўзабаве Тамаш атрымаў прапанову ад князя, стаць яго друкаром Макоўскі згаджаецца, тым больш, ён ведае, ўто гаспадар збіраецца друкаваць кнігу. Прачытаўшы рукапіс мастак пачынае работу па яе ілюстраванні.

     Каб работа ішла хутчэй і Тамаш змог праўдзіва адлюстраваць малавядомыя яму вобразы, М.К, Радзівіл адпраўляе яго да выдаўца ў Брунксберг. Гэта адбылося 10 ліпеня 1600 года. Тут мастак знаёміцца з перакладчыкам кнігі Тамашом Трэтарам, які спрабуе намаляваць партрэт М.К.Радзівіла для гэтага выдання. Але партрэт атрымаўся не вельмі ўдалы. А вось Т. Макоўскі дасягнуў поспеху, засяродзіўшы ўвагу на мэце паездкі Мікалая Крыштафа.

     ...Нічога дакладна невядома адносна даты нараджэння Т. Макоўскага. Часцей называюцца 1562, ці 1575 гады. Адносна яго вучобы і паходжання больш дакладнай лічыцца версія аб тым, што ён паходзіў з сялян і самастойна набываў веды.

      Яго прафесійны рост пачаўся пасля выхаду кнігі, дзе ён паказаў сябе як выдатны друкар і мастак. У 1613 годзе ў Амстэрдаме, у майстэрні Гесэля Герытса выйшла карта ВКЛ на чатырох лістах, Над гэтым унікальным тварэннем Т.Макоўскі працаваў на працягу дваццаці гадоў. Да карты на лацінскай мове даецца тлумачальны тэкст аб краіне, яе гандлёвых сувязях,народным побыце, звычаях. Сёння экзэмпляр карты захоўваецца ў бібліятэцы швецкага горада Упсала. Сама карта неаднаразова перавыдавалася: у 1631, 1635, 1662 гадах.а ў 1668 годзе пабачыла свет на французскай мове.

       Талент Т. Макоўскага як гравюра ў поўнай меры раскрыўся пры афармленні кнігі Крыштафа Дарагастайскага "Ппіка, ці навука пра коней". У ёй гаворыцца аб майстэрстве верхавой язды, аб пародах коней, прыводзяцца рэкамендацыі па даглядзе і іх лячэнні. Такія кнігі існавалі і раней, але кніга К. Дарагастайскага карысталася вялікай папулярнасцю. Прывабліваў не толькі тэкст, але і мастацкае афармленне Т. Макоўскага. Ды і сам К. Дарагастайскі застаўся задаволены работай, аб чым сведчыць яго ліст, адасланы Радзівілу 15 ліпеня 1602 года: " Макоўскім я задаволены. Яго абдрукі мне падабаюцца". Мастак падыйшоў да работы творча. Акрамя таго, што коні паказаны надзвычай рэалістычна, на заднім плане паказаны гарады, замкі, якімі належыць ганарыцца ў княстве. Усяго да кнігі майстар выканаў 50 гравюр.

      Далейшым крокам Т. Макоўскага ў авалоданні майстэрствам гравёра было аздабленне "Панегірыка братоў Скарульскіх: Яна, Захара і Мікалая". Гэты твор нагадваў плакат і быў накіраваны Мікалаю Радзівілу. Яго надрукавалі ў Нясвіжы. Большую частку займаюць гравюры і ўсхвальны тэкст у гонар Сіроткі.

      Свае творы Т. Макоўскі падпісваў па-рознаму: Маковіус, Макоўскі, выкарыстоўваў літары Т.М. Захавліся і такія подпісы "Макаў выразаў у Нясвіжы", "Служэбнік Мік. Крыштоф. Радзівіла Тамаш Максн^скі з Нясвіжа".

Выконваў Макоўскі і выявы гарадоў: Нясвіж, Клецк, Вільню.

      У 1611 годзе ў нясвіжскай друкарні ён робіць план Масквы, які   складаўся з асобных гравюр. Акрамя гэтага ён спрабаў сябе ў гістарычным і рэлігійным жанры.

      Вось такі таленавіты чалавек сціпла сказаў пра сябе, што ён " служэбнік Мік. Крыштоф. Радзівіла".

БУДЫНАК ДРУКАРНІ.

       Будынак друкарні знаходзіцца на адлегласці 1 км ад вёскі на паўднёвы захад. Пабудаваны ў канцы 16 ст. з буйнапамернай цэглы (32x16x7 см). Часткова захаваліся падвал, цокаль, сцены верхняга паверха. У сярэдзіне 19 ст.,калі будынак перараблялі у палац, быў дабудаваны верхні паверх у класічным стылі.

       У падвале будынка размяшчалася друкарня, заснаваная стольнікам літоўскім, ваяводам полацкім, старастам ваўкавыскім, шарашоўскім і лепельскім Мікалаем Дарагастайскім. Друкарня дасягнула росквіту ў пач. 17 ст., калі Мураванай Ашмянкай валодаў яго сын Крыштаф Мікалай Дарагастайскі.

      Сын Крыштафа Уладзіслаў пражыў толькі 27 гадоў, на яго дачцы Соф'і спыніўся род Дарагастайскіх. Мураваная ашмянка перайшла да Сапегаў, потым да Важынскіх. Знік кальвінскі збор, спыніла работу друкарня...

      У сярэдзіне 19 ст. будьшак друкарні перарабілі пад палац, дабудаваўшы другі паверх. ад старога будынка застаўся склеп і цагляныя сцены першага паверха. Сёння ад палаца засталіся адны руіны, па якіх цяжка вызначыць архітэктурны стыль. Дах адсутнічае, першы пасерх амаль цалкам ўвайшоў у зямлю, паўсюдна разрасліся кусты і дрэўцы. Усе скляпенні абваліліся, пахаваўшы апд сабой уваход.

У памяць аб будаўніцтве ля будынка ўмураваны камень з датамі "1590-1843".

bottom of page